Спадчына: Пахмутава Аляксандра Мікалаеўна
Панядзелак, 04 Лістапад 2024 16:57
9 лістапада 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Мікалаеўны Пахмутавай (1929), кампазітара, народнай артысткі СССР (1984), Героя Сацыялістычнай Працы (1990)
Савецкі і расійскі кампазітар Аляксандра Пахмутава — чалавек для Брэстчыны не чужы. Яе тут добра ведаюць і любяць. Аляксандра Мікалаеўна і яе муж, паэт Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў (1928–2023), бывалі ва многіх кутках Брэсцкай вобласці.